Прыйшла Каляда

12.01.2024

Каляды – народнае свята, якое адзначаюць па ўсім свеце. У нашых продкаў ён азначаў пачатак новага года. Калядныя традыцыі захаваліся у розных рэгіёнах Беларусі, яны з'яўляюцца культурным нашчадкам нашай краіны.
Традыцыйна людзі збіраюцца за святочным сталом, ходзяць у царкву і спяваюць старадаўнія песні. Урэшце надышоў вясёлы час – калядаванне, калі можна пачуць знаёмае:
Дзе каза ходзiць – там жыта родзiць.
Дзе каза хвастом – там жыта кустом.
Дзе каза нагою – там жыта капною.
Дзе каза рогам – там жыта стогам.

Мы далучаем нашых выхаванцаў да народных традыцый і абрадаў. З дапамогай фалклорных святаў фарміруем уяўленні аб звычаях продкаў. Для выхаванцаў старэшых і сярэдніх групп была арганізавана народная забава "Каляды". Акрамя гэтага, калядоўшчыкі прайшліся па  групах спяваючы традыцыйныя песні. Пацешылі дзяцей і дарослых спрытная Каза, пацешны Мядзведзь, Цыганка, Гаспадыня. Гасцей сустракалі традыцыйнымі пачастункамі.

 

 

Меню раздела