Ідзе Багач багаты - адчыняй дзверы, хто яму рады!

21.09.2022

       Кожны год ў дзіцячым садку выхаванцы старэйшых груп адзначаюць восеньскае свята  "Багач" - свята заканчэння сельскагаспадарчай працы, свята збору ўраджаю. Такім чынам, мы далучаем дзяцей да абрадаў і звычаяў беларускага народу, працягваем фарміраваць  нацыянальную самасвядомасць .

       Дзеці завіталі ў госці да гаспадароў, якія аздначалі "Багач". Усе разам сустрэлі гасцей, якія прынеслі ім Багач і пажадалі моцнага здароўя, век гора не знаці ды вялікага ўраджаю ў наступным годзе. Яшчэ на свята завітала прыгажуня Восень, з якой прыемна было завесці восеньскі кагарод. Восень прынесла шмат садавіны ды гародніны, з якой выхаванцы цікава пагулялі. Усе хлопчыкі і дзяўчынкі разам з гаспадарамі спявалі народныя песні на беларускай мове, плясалі, гулялі ў беларускія народныя гульні. Ад фальклорнага свята удзельнікі атрымалі мноства станоўчых эмоцый. 

       Напрыканцы свята гаспадары пачаставалі дзяцей смачнай ежай прыгатаванай з новага ўраджаю. 

Меню раздела